На адным з мінскіх участкаў старшыня камісіі назваў рэальныя лічбы тых, хто прагаласаваў.

Ролік знялі назіральнікі ад Беларускай хрысціянскай дэмакратыі на выбарчым участку № 594 мінскага Усходняй выбарчай акругі № 107.

Пачынаючы з 1:14 на відэа запісана, як старшыня ўчастковай камісіі кажа, што за ўвесь час галасавання (датэрмінова, на даму і ў дзень выбараў) на участку прагаласавала 317 чалавек. Гэта 28,8% ад 1109 зарэгістраваных выбаршчыкаў (пры атрыманых камісіяй 1150 бюлетэнях). Адпаведна, старшыня камісіі кладзе на стол стос з больш як 800 нявыкарыстанымі бюлетэнямі.

Пратакол з гэтага ўчастка быў «скрадзены», а потым «выяўлены» у акруговай камісіі ўжо з зусім іншымі лічбамі. Яўка загадкавым чынам вырасла да 50,9%.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?