Блогер расказаў «Нашай Ніве» чаго чакаць ад зборніка апавяданняў «Дзевяць».

«Усе падзеі кнігі адбываюцца ў Беларусі, часам у вельмі аддаленай будучыні.
— расказаў НН Яўген Ліпковіч. — Гэта апавяданні. Жанравы спектр: ад фэнтэзі да навуковай фантастыкі. Такой фантастыкі ў Беларусі яшчэ не было. Гэтыя апавяданні-прыпавесці лепей за ўсё чытаць у транспарце, у перапынках на паседжаннях і гэтак далей».
Кніга, жартуе аўтар, напісаная «на расейскім дыялекце беларускай мовы».

«Палітыкі» ў зборніку няшмат. Адзіным трошкі палітызаваным тэкстам, па словах Ліпковіча, будзе апавяданне «Люстэрка».

«Гэтыя апавяданні напісаныя з гумарам і для адпачынку. Нам не хапае забаўкі — давайце дадзім сэксу, драгзу і рок-н-ролу!

Не хочацца нічога вострасацыяльнага — у нас гэтае вострасацыяльнае штодня за акном. Хочацца ўцячы ад штодзённых Дажынак. Давайце забаўляцца!»

У сваім «маніфесце», які з’явіўся на YouTube, Ліпковіч пералічвае аўтараў, якія на яго паўплывалі, і чый свет блізкі да свету «Дзевяці».

«Але гэта далёка не ўсе аўтары, якіх я люблю. Напрыклад, ёсць выдатная кніга Салтыкова-Шчадрына „Гісторыя горада Глупава“. Я ўвогуле лічу, што людзі, якія хочуць займацца палітыкай, мусяць, па-першае, атрымаць ліцэнзію на дазвол, а пасля — здаваць спецыяльны экзамен па „Гісторыі горада Глупава“. Здаў — можаш займацца палітыкай».

Зборнік «Дзевяць» не выйдзе на паперы.

30 верасня, у дзень народзінаў аўтара, кніга з’явіцца на сайце электроннага выдавецтва BYBOOKS.

Апроч «Дзевяці» Ліпковіч падрыхтаваў матэрыялаў на тры-чатыры кнігі.

«Маёй наступнай кнігай будзе «Як стаць прэзідэнтам Беларусі. Дапаможнік для чайнікаў».
Я хацеў пачаць працу над ёй у верасні, аднак мая суаўтар працавала на выбарах — цяпер расказала мне столькі смешнага, што гэта трэба хутка запісваць. Гэтую кнігу мы зробім абавязкова, і яна мае шансы стаць сусветным бестсэлерам!»
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?