Пра гэта заявіў намеснік міністра працы і сацыяльнай абароны Ігар Старавойтаў на анлайн-канферэнцыі, што прайшла на сайце БелТА і міністэрства.

Кантрактная форма найму ў краіне ўжываецца на працягу больш за 10 гадоў на падставе дэкрэта № 29 «Аб дадатковых захадах па ўдасканаленні працоўных адносін, умацаванні працоўнай і выканальніцкай дысцыпліны».

Адказваючы на ​​пытанне, каму больш выгадная сістэма кантрактаў — наймальніку або работніку, кансультант аддзела працоўнага заканадаўства юрыдычнага ўпраўлення Мінпрацы Таццяна Рахуба патлумачыла, што асноўнай асаблівасцю кантракта ў адрозненне ад тэрміновай працоўнай дамовы з’яўляецца тое, што ён можа заключаецца і ў выпадку, калі праца носіць пастаянны характар. Кантракт прадугледжвае як дадатковую адказнасць бакоў за выкананне апісаных у ім умоваў (дадатковыя падставы датэрміновага скасавання кантракта за парушэнне работнікам ускладзеных на яго працоўных абавязкаў і права работніка на датэрміновае скасаванне кантракта ў выпадку невыканання яго ўмоваў па віне наймальніка з выплатай кампенсацыі ў памеры трох сярэднямесячных заробкаў), так і стымулюе работніка да належнага выканання сваіх абавязкаў (прадастаўленне дадатковых захадаў стымулявання працы).

«Такім чынам, увядзенне кантрактнай формы найму накіравана перш за ўсё на забеспячэнне дысцыпліны і парадку на вытворчасці, павышэнне індывідуальнай адказнасці бакоў і ў канчатковым выніку — на павышэнне выніковасці і стабільнасці вытворчых працэсаў, — мяркуе спецыяліст.
— Праз кантракты, заключаныя з работнікамі, рэалізаваны патрабаванні дырэктывы № 1 „Аб захадах па ўмацаванні грамадскай бяспекі і дысцыпліны“, якія не дапускаюць п’янства і разгільдзяйства, парушэнні патрабаванняў і правілаў аховы працы».

Разам з тым, дадала Таццяна Рахуба, наймальнікам дадзена права пераводу работніка з кантракта на працоўную дамову на нявызначаны тэрмін. Гэта права замацавана ва ўказе № 164 ад 31 сакавіка 2010 года, згодна з якім наймальнік можа заключаць з пісьмовай згоды работніка, які не дапускаў парушэнняў працоўнай і выканальніцкай дысцыпліны і прапрацаваў у гэтага наймальніка не менш за пяць гадоў, пасля заканчэння тэрміну дзеяння кантракта працоўную дамову на нявызначаны тэрмін.

Такім чынам, зараз і работніку, і наймальніку дадзена права выбару пры ўстанаўленні тэрміну працоўных адносін у канкрэтнай сітуацыі, падкрэсліла прадстаўнік міністэрства.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?