Дзярждума Расіі не будзе разглядаць законапраект аб пераходзе на пастаянны зімовы час, заявіў віцэ-спікер Думы, член «Адзінай Расіі» Сяргей Жалязняк.

Па словах Жалязняка, пытанне аб пераводзе стрэлак знаходзіцца ў кампетэнцыі ўрада. Тыднем раней старшыня камітэта па ахове здароўя Сяргей Калашнікаў і віцэ-спікер Думы ад фракцыі ЛДПР Ігар Лебедзеў унеслі ў ніжнюю палату парламента законапраект аб пераходзе на пастаянны зімовы час. Аўтары праекта не выключалі, што стрэлкі гадзін будуць пераведзеныя назад ужо 28 кастрычніка.

Нагадаем, што ў нядзелю Лукашэнка заявіў, што не бачыць мэтазгоднасці ў пераходзе на зімовы час.

Калі Беларусь не перавядзе стрэлкі, то з канца кастрычніка розніца ў часе паміж Вільняй і Мінскам будзе складаць гадзіну, з Варшавай — дзве гадзіны.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0