Цырымонія ўручэння ўзнагароды, якую атрымала яго жонка Наталля Пінчук, прайшла ў рэзідэнцыі пасла ЗША ў Варшаве 25 верасня — у дзень 50-годдзя Бяляцкага. Кіраўнік дыпмісіі Лі Фейнстейн перадаў узнагароду па даручэнні дзяржсакратара Хілары Клінтан, паведамляе прэс-служба пасольства.

Фейнстейн зачытаў пасланне Клінтан, у якім адзначаецца, што Бяляцкі удастоены ўзнагароды за свае дасягненні, мэтанакіраванасць і мужнасць.

Праваабарончая прэмія Дзярждэпартамента ЗША ўручаецца прыватным асобам і няўрадавым арганізацыям «за выключную мужнасць і вядучую ролю ў абароне правоў чалавека і дэмакратыі перад тварам ўрадавых рэпрэсій». Па выніках 2011 акрамя Бяляцкага прэмію атрымала угандыйскім грамадзянская кааліцыя правоў чалавека і канстытуцыйнай законнасці.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?