Грыбы порхаўкі часта сустракаюцца на ўзмежках палёў і ўскрайках лясоў, дзе дастаткова вільгаці і сонечнага святла. Пры асабліва спрыяльных умовах яны вырастаюць да значных памераў і важаць не грамы, а кілаграмы. Гэтыя веліканы здалёк прывабліваюць сваёй белізной людзей, большасць з якіх не можа прайсці міма, каб не паглядзець на гэты цуд прыроды. Вось і глыбачанін Віктар Гігола, ідучы па грыбы ў лес непадалёк ад горада, знайшоў такога прыгажуна, які важыць пяць кілаграмаў.

— Не ведаю, што з ім рабіць, але не мог не прынесці яго дадому, —
гаворыць Віктар Вікенцьевіч. – Родныя і сябры былі вельмі здзіўлены маёй знаходцы і
мы нічога не прыдумалі іншага, як сфатаграфавацца з грыбам на памяць, бо не кожны дзень грыбы такіх памераў можна знайсці.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?