Улада2727

Як ёсць, так ёсць: каб пракінуць Міхальчанку, амаль 5 тысяч чалавек «прагаласавалі на даму»

А дэпутаткай стала былая суддзя, старшыня гарсавета.

Адыёзны вядучы АНТ, які столькі бруду выліў на палітвязняў, праваабаронцаў, простых людзей, уся віна якіх была ў тым, што яны наважыліся недзе ў нечым выступіць супраць палітыкі Лукашэнкі, надумаў стаць дэпутатам.
Па сваёй ініцыятыве.
Вертыкаль жа ў Полацкай акрузе вылучыла па ранжыры Наталлю Гуйвік
— ураджэнку горада Кіраў, якая 13 гадоў працавала суддзёй Полацкага раёна, а пасля была павышана да крайне адказнай пасады старшыні Полацкага гарсавета.

«Глядзіце, як пракінулі Міхальчанка з АНТ, — звяртае ўвагу Святлана Калінкіна. —

37,6% «галасавалі датэрмінова», 12,4% — «на даму». А так жа не бывае!»
— піша публіцыстка ў сваім Фэйсбуку.

Сапраўды, на нармальных выбарах, калі не ў дурдоме, датэрмінова галасуе працэнты 2–3 людзей — тыя, хто перад днём выбараў далёка ад’язджае, але не можа не выканаць «грамадзянскі абавязак», а на даму — увогуле дзясятыя долі працэнта (бездапаможныя інваліды).

Калі недзе адбываецца інакш — гэта ясная прыкмета магчымых фальсіфікацый.

А вось афіцыйныя вынікі галасавання ў выбарчай акрузе № 28:

«Усяго выбаршчыкаў — 60941

Выбаршчыкі, якія прынялі ўдзел у выбарах — 37767

Датэрмінова прагаласавала — 14202

На участку прагаласавала — 18870

На выездзе па месцы жыхарства — 4695

Несапраўдныя бюлетэні — 744

Гуйвік Наталля Васільеўна — 21231

Міхальчанка Аляксей Якаўлевіч — 8399

Філімонаў Аляксей Аляксандравіч — 3326»

Выязная скрынка звычайна адна, максімум тры, на ўчастак. Гэта ж колькі трэба паматацца, каб пабываць у тысячах кватэр і дамоў!
Няйначай, члены полацкай камісіі з ёй ляталі на мятле, каб усюды паспець.

У рэальнасці гэтыя лічбы могуць азначаць, што ў Полацку ўдзел у гэтым фарсе ўзялі добра калі 10 ці 20 з 60 тысяч выбарцаў.

І што, «суддзя» і «юрыстка» Гуйвік не разумее гэтай механікі?
Вось такія «суддзі» судзяць наш народ і такія, божа беражы, «юрысткі», на чале з Ярмошынай, вырашаюць нашы лёсы.

А Міхальчанку не трэба ўпадаць у адчай. Трэба паціснуць руку таму, хто аказаўся мацнейшы, сабраць волю ў кулак, вярнуцца на ТВ і яшчэ вярней служыць, і будзе і яму шчасце, і наступны раз 4695 жыхароў горада над Дзвіной прагаласуюць на даму за яго.

Каментары27

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Усе навіны →
Усе навіны

Пуцін і Аліеў абняліся пасля сустрэчы на саміце ў Душанбэ6

Яшчэ адзін банк знізіў стаўкі па крэдытах на новабудоўлі1

«Людзей прымушалі думаць, што нічога ніколі не зменіцца». Хто такі антыкамуніст Ласла Краснагаркаі, які атрымаў Нобелеўскую прэмію па літаратуры?9

У сталічным гіпермаркеце паставілі разумныя вагі са штучным інтэлектам. Як працуе тэхналогія?9

Ветэрана-афганца з Жылічаў асудзілі на 12 гадоў за палітыку, у тым ліку за здраду дзяржаве7

Павел Дураў апублікаваў дэпрэсіўна-песімістычны прагноз на будучыню29

Намібія стала сусветным лідарам па колькасці жанчын на топ-пазіцыях — прэзідэнтка, віцэ-прэзідэнтка і спікерка. Але ёсць нюансы8

Гліннік: Выступ Мельнікавай на апошняй канферэнцыі быў дзіўны — яна казала, як хоча дадому24

Данія знішчыла Беларусь з лікам 6:011

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Арыштаваны Аляксандр Шакуцін28

Арыштаваны Аляксандр Шакуцін

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць