Мінскае «Дынама» у чарговым матчы першынства КХЛ у Хабараўску адолела мясцовы «Амур», перапыніўшы тым самым серыю з чатырох паражэнняў запар.

«Дынама» сёння выйграла з лікам 3:2 (1:1, 2:0, 0:1). У беларускага клуба шайбы закінулі Стэплтан, Лайнэ, Стась.

Такім чынам «зубры» спынілі серыю з чатырох паразаў.

Наступныя тры гульні «Дынама» правядзе ў Мінску.

Супраць «Атланта» 30 верасня, «Лакаматыва» — 2 кастрычніка, «Тарпеда» — 4 кастрычніка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0