27 верасня шэраг украінскіх газет і часопісаў выйдуць з пустымі першымі палосамі ў знак пратэсту супраць закона аб паклёпе, паведамляе Корреспондент.net.

Услед за часопісам Карэспандэнт гэтую ідэю падтрымалі выданні KyivPost, Високий Замок, Львівська газета, Львівська пошта, Ратуша, Коловорот. Заўтра ўсе яны выйдуць з белымі першымі палосамі.

Раніцай 25 верасня стартавала Усеўкраінская акцыя пратэсту супраць прыняцця закона аб паклёпе «Абарані сваё права ведаць. Скажы не закону аб паклёпе».

Акцыю, у прыватнасці, падтрымалі Украинская правда, Корреспондент.net, газета і сайт Комсомольская правда в Украине, Сегодня.ua, ТВі, LB.ua, Football.ua, iSport.ua, ЛІГА.net, Телекритика, Newsru.ua, Дело.ua, ИнвестГазета, KyivPost, День, РБК-Украина, Остров, агенцтвы Українські новини і Интерфакс-Украина ды іншыя. На галоўных старонках удзельнікаў акцыі з'явіўся банэр з патрабаваннем не дапусціць прыняцця закона аб паклёпе.

Акрамя таго, часопіс Карэспандэнт папярэдзіў, што ўпершыню ў сваёй гісторыі выйдзе з белай вокладкай у знак пратэсту супраць законапраекта, які ўводзіць пакаранне за паклёп у выглядзе пазбаўлення волі тэрмінам да пяці гадоў.

Учора ўвечары, 25 верасня, народны дэпутат Віталь Жураўскі заявіў, што адклікае рэзанансны законапраект аб паклёпе. Акрамя таго, прэзідэнт Украіны Віктар Януковіч растлумачыў, што дэпутаты «не зразумелі сэнсу прапанаванага законапраекта».
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?