На мінулым тыдні попыт на даляры ЗША на Беларускай валютна-фондавай біржы, роўны 97,3 млн USD, зноў перавысіў прапанову, якая склала 86,4 млн USD. Таксама на мінулым тыдні, паводле зьвестак БВФБ, попыт на эўра дасягнуў рэкорднага ўзроўню — 117,661 млн EUR, аднак Нацыянальны банк не задаволіў яго спаўна, таму аб’ём таргоў па эўра застаўся на звычайным узроўні і склаў 18 млн EUR.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?