Стала вядома, што арыштаваны былы старшыня Гомельскага гарвыканкаму Віктар Піліпец.
Першы звесткі, што супраць чыноўніка заведзена крымінальная справа з’явіліся яшчэ ў пачатку жніўня. «Гомельскі гарадскі выканаўчы камітэт афіцыйна заяўляе аб тым, што інфармацыя пра арышт Піліпца не праўдзівая», — адрэагаваў сайт гарвыканкаму.
Разам з тым стала вядома, што ў канцы ліпеня былі затрыманыя чацвёра супрацоўнікаў Упраўлення камунальнага будаўніцтва Гомельскага гарвыканкама.Службовыя асобы вінавацяцца ў перавышэнні паўнамоцтваў пры рэалізацыі жылых памяшканняў, якія знаходзіліся ў камунальнай уласнасці.
Праз тры тыдні Віктара Піліпца Лукашэнка звольніў з пасады старшыні гарвыканкаму. Амаль адразу яго накіравалі на іншую менш прэстыжную пасаду — намеснікам дырэктара камунальнага
Праўда, на новай працы былы граданачальнік так і не з’явіўся. Казалі, што знаходзіцца на бальнічным.
Чуткі вакол асобы Піліпца выйшлі на новы ўзровень. У Гомелі гаварылі не толькі пра тое, што яго арыштавалі, але нават пра магчымы суіцыд. Праваахоўнікі праліваць святло на справу доўга не спяшаліся.«Некаторыя чыноўнікі, як гэта атрымалася ў Гомелі, куплялі, будавалі кватэры за 20 тысяч доляраў і перапрадавалі затым за 50 тысяч. Сёння крымінальная справа заведзеная, і чыноўнікі сядуць на лаву падсудных», — заявіў А. Лукашэнка ў пятніцу на «Дажынках» у Горках.
Толькі ў сераду стала вядома, што Віктар Піліпец узяты пад варту па падазрэнні ў «перавышэнні ўладай». Арышт адбыўся яшчэ 19 верасня.Віктар Піліпец нарадзіўся ў 1963 годзе ў Калінкавіцкім раёне. Выпускнік селькагаспадарачай акадэміі і Акадэміі кіравання пры прэзідэнце РБ. На пасаду мэра Гомеля ў кастрычніку