У эканоміцы Беларусі ў студзені—жніўні 2012 года былі занятыя 4 млн. 572,2 тыс. чалавек, на 2,1% менш, чым у студзені—жніўні 2011 года.

Паводле звестак Белстата, колькасць беспрацоўных, зарэгістраваных у органах па працы, занятасці і сацыяльнай абароне, на канец жніўня 2012 года склала 27,8 тыс. чалавек, што на 11,8% менш, чым на канец жніўня 2011 года, і на 1,9% менш, чым на канец ліпеня 2012 года.

Узровень зарэгістраванага беспрацоўя на канец жніўня 2012 года склаў 0,6% эканамічна актыўнага насельніцтва (на канец жніўня 2011 года — 0,7%).

Арганізацыямі краіны (без суб'ектаў малога прадпрымальніцтва недзяржаўнай формы ўласнасці) у студзені—жніўні 2012 года былі прынятыя на працу 585,6 тыс. чалавек, у тым ліку на дадаткова ўведзеныя працоўныя месцы — 34 тыс. чалавек, звольненыя па розных прычынах 628,5 тыс. чалавек. З агульнай колькасці звольненых 6,6% былі звольненыя за прагул і іншыя парушэнні працоўнай дысцыпліны, 0,9% — у сувязі са скарачэннем колькасці або штату работнікаў, ліквідацыяй арганізацый.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?