Балгарыя шкадуе адносна «атмасферы запалохвання і ўціску, якая суправаджала выбары ў Беларусі».
Пра гэта заявіла прэс-сакратар Міністэрства замежных спраў Балгарыі Весела Чэрнева. Тэкст заявы размешчаны на афіцыйным сайце балгарскага знешнепалітычнага ведамства.
«Нас не можа не хваляваць тое, ці былі выкананы міжнародныя стандарты для свабоднага і сумленнага галасавання, — сказала Чэрнева.
— Мы прынялі да ведама заключэнні, зробленыя Бюро па дэмакратычных інстытутах і правах чалавека аб тым, што не выконваюцца многія абавязацельствы ў межах АБСЕ, у прыватнасці права грамадзян на свабоду мірных сходаў і асацыяцый і свабоду выказвання думак».

Чэрнева падкрэсліла, што Балгарыя заклікае кіраўніцтва Беларусі выконваць міжнародныя абавязацельствы па выкананні дэмакратычных прынцыпаў і норм.

«Мы будзем вітаць любы крок у гэтым кірунку і гатовыя падзяліцца сваім пазітыўным вопытам», — сказала Чэрнева.

Выбары, якія прайшлі ў Беларусі 23 верасня, назіральнікі Арганізацыі па бяспецы і супрацоўніцтве ў Еўропе не прызналі адпаведнымі міжнародным стандартам. Пазіцыю АБСЕ падтрымалі Еўрасаюз і ЗША. Назіральнікі СНД, наадварот, заявілі пра адпаведнасць выбараў беларускаму заканадаўству і агульнадэмакратычным нормам.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?