Аляксандр Лукашэнка 14‑17 красавіка зробіць афіцыйныя візіты ў Султанат Аман і Індыю. Сёння кіраўнік дзяржавы прыбудзе ў аманскую сталіцу Маскат.

Як паведамілі карэспандэнту БЕЛТА у прэс‑службе прэзідэнта, асноўная ўвага на перагаворах Аляксандра Лукашэнкі з кіраўніцтвам Амана будзе ўдзелена актывізацыі двухбаковых адносін, перш за ўсё ў гандлёва‑эканамічнай сферы.

У час візіту ў Індыю, як чакаецца, будзе абмеркаваны шырокі спектр напрамкаў беларуска‑індыйскага ўзаемадзеяння, у тым ліку магчымасці далейшай інтэнсіфікацыі навукова‑тэхнічнага супрацоўніцтва. Плануецца, што прэзідэнты Беларусі і Індыі падпішуць сумесную дэкларацыю.

Фота frauschroeder.com

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?