Трагедыя на тэрыторыі горскага парку ў Баранавічах адбылася ўчора, 25 верасня.

Як паведамляюць мясцовыя СМІ, на будпляцоўцы пункта грамадскага харчавання праводзіліся земляныя работы па пракладцы адводу каналізацыйных труб. Каля 12.40 у яме раптам абрынуўся пясок.

Аднаго з рабочых засыпала пяском па галаву, хлопец не мог дыхаць.
Рабочыя, якія знаходзіліся на пляцоўцы, выслабанілі хлопца з груды пяску і выклікалі хуткую.
Пацярпеў 18-гадовы студэнт трэцяга курсу Баранавіцкага дзяржаўнага прафесійнага ліцэя будаўнікоў.

Канстанцін Турыбрын, начальнік Баранавіцкай міжраённай інспекцыі па працы: «25 верасня мы высветлілі, што

навучэнец ліцэя быў накіраваны ў будаўнічую арганізацыю для праходжання практыкі. Разам з аднакурснікам ён выконваў працы па рамонце офіса гэтай арганізацыі. У гэтым жа будынку размешчана іншая будаўнічая арганізацыя, кіраўніцтва якой і папрасіла хлопцаў папрацаваць на іх аб’екце.
Са словах другога вучня ліцэя, яны пагадзіліся папрацаваць, паколькі ў той арганізацыі, дзе яны праходзілі практыку, працы для іх не было.
Некалькі дзён хлопцы працавалі на гэтым аб’екце без афармлення працоўных адносін.
У момант НЗ хлопец спусціўся ў каналізацыйную яму для замеру яе глыбіні».
З дыягназам механічная асфіксія, закрыты пералом шыйнага аддзела хрыбетніка, клінічная смерць хлопец дастаўлены ў бальніцу.
Лекары ацэньваюць яго стан як вельмі цяжкі. Абставіны здарэння высвятляе Следчы камітэт.

Нагадаем, летам гэтага года адбыўся абвал пяску ў катлаване ў Хойніцкім раёне. Загінулі трое дзяцей — хлопчыкі 13, 12, і 10 гадоў, двое з іх — браты. Дзеці гулялі на ўскраіне вёскі, дзе быў выкапаны вялікі катлаван глыбінёй два метры. Пясчаныя краю абрынуліся, і дзяцей засыпала пяском.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?