Пра гэта паведаміла намеснік старшыні «Маладога фронта» Наста Палажанка. 26 верасня яна разам з адвакатам наведала Мазырскую калонію, дзе з 19 верасня знаходзіцца Зміцер Дашкевіч.

«Пакуль магу толькі паведаміць, што тут, як сказаў Зміцер, у тры разы горш, чым у калоніі ў Горках. Як толькі яго туды прывезлі, пачаліся абразы, ціск і пераслед, як ён кажа, паводле рэлігійнай прыкметы.
Зміцер з 21 верасня абвясціў галадоўку. Яшчэ вядома, што яго змясцілі ў карцар. У адміністрацыі заявілі, што калі выйдзе ў прэсу гэтая інфармацыя, то гэта адаб’ецца на ягоным становішчы. Але я гэта разглядаю выключна як пагрозу, супраць якой трэба змагацца. Астатняя інфармацыя — заўтра ў прэсавым рэлізе».

Зміцер Дашкевіч быў асуджаны на 2 гады паводле абвінавачання ў хуліганстве за дзень да прэзідэнцкіх выбараў 2010 года і меўся выйсці на волю сёлета ў снежні, але ў жніўні атрымаў яшчэ год калоніі нібыта за непадпарадкаванне адміністрацыі і пераведзены для адбыцця пакараньня з Глыбоцкай калоніі ў Мазырскую.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?