Супрацоўнікамі ўпраўлення КДБ па Брэсцкай вобласці спынена супрацьпраўная дзейнасць46-гадовага непрацуючага жыхара Брэста, які спрабаваў арганізаваць пастаўку з Польшчы ў Беларусь спецыяльных тэхнічных сродкаў, прызначаных для тайнага атрымання інфармацыі.
Як паведаміў кіраўнік
«Дзейнымі нарматыўнымі прававымі актамі Беларусі і краін Мытнага саюза накладваецца абмежаванне на ўвоз такіх тэхнічных сродкаў на тэрыторыю Мытнага саюза. Апрача таго, у нашай краіне іх абарот адносіцца да ліцэнзаваных відаў дзейнасці», — сказаў Шаркоўскі.
Следчым аддзелам УКДБ па Брэсцкай вобласці ў дачыненні да мужчыны распачата справа на падставе арт. 376 (незаконны выраб, набыццё або збыт сродкаў для тайнага атрымання інфармацыі) Крымінальнага кодэкса. Для правядзення папярэдняга следства яна перададзена ва ўпраўленне Следчага камітэта па Брэсцкай вобласці.