Аб гэтым паведаміў сёння журналістам намеснік міністра жыллёва-камунальнай гаспадаркі Беларусі Генадзь Трубіла.

«Цяпер цэны на паслугі ЖКГ ў Беларусі пераглядацца пакуль не будуць. Паслугі ЖКГ складаюцца з тэхнічнага абслугоўвання, ацяплення, водазабеспячэння.
Цэны на іх устанаўлівае Міністэрства эканомікі краіны і Савет Міністраў, а наша ведамства або падтрымлівае іх, або не», — падкрэсліў намеснік міністра.

Што датычыцца ўзроўню кампенсацыі насельніцтвам затрат на аказанне жыллёва-камунальных паслуг, Генадзь Трубіла паведаміў, што цяпер у цэлым па краіне ён склаўся на ўзроўні крыху больш за 21%. «Узровень кампенсацыі затрат насельніцтвам павінен быць вышэйшы, таму што вялікія нагрузкі кладуцца на дзяржаву», — сказаў ён.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?