Міністр унутраных спраў Францыі Мануэль Валь заявіў, што гатовы выслаць з краіны любога, хто будзе пагражаць бяспецы краіны, прыкрываючыся дзеяннямі ў імя ісламу.

Гэтыя словы Валь прамовіў на цырымоніі, прысвечанай адкрыццю самай вялікай у Францыі мячэці, у Страсбуры.

Ён сказаў, што французскія ўлады будуць бескампрамісныя да тых, хто, трымаючыся ісламу, не будзе паважаць свецкія традыцыі дзяржавы, у якой жыве.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?