Арганізатар акцыі — аўтаномная мусульманская суполка «Давет» («Запрашэнне»), якую назіральнікі звязваюць з забароненай у шэрагу краін партыяй Хізб-ут-Тахрыр (Ісламскай партыяй вызвалення).

Каля тысячы крымскіх татараў з чорнымі сцягамі Хізб-ут-Тахрыр трымаюць у руках плакаты з лозунгамі: «Адкіньце маўчанне!», «Гонар прарока — гонар мусульман».

Духоўнае кіраўніцтва мусульман Крыма выступіла супраць запланаванага мітынгу, расцаніўшы яго як «сродак піяру» Ісламскай партыі вызвалення.

Фільм, створаны рэжысёрам-аматарам з ЗША і размешчаны ў інтэрнэце, выклікаў хвалю пратэстаў і пагромаў у мусульманскіх краінах.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?