За студзень—жнівень 2012 года колькасць насельніцтва Беларусі скарацілася на 6,2 тыс. чалавек. На 1 верасня 2012 года ў краіне пражывала 9 млн. 459 тыс. чалавек, паведамілі ў Белстаце.

У Мінску за восем месяцаў гэтага года колькасць насельніцтва ўзрасла з 1 млн. 885,1 тыс. да 1 млн. 888,9 тыс., у той час як у астатніх рэгіёнах краіны гэты паказчык знізіўся.

У прыватнасці, у Гомельскай вобласці на 1 верасня 2012 года налічвалася 1 млн. 428,6 тыс. жыхароў (на 1 студзеня 2012 года — 1 млн. 429,7 тыс.); Мінскай — 1 млн. 403,1 тыс. (1 млн. 403,6 тыс.); Віцебскай — 1 млн. 209,8 тыс. (1 млн. 214,1 тыс.); Магілёўскай — 1 млн. 77,3 тыс. (1 млн. 80,1 тыс.); Гродзенскай — 1 млн. 59,9 тыс. (1 млн. 61,2 тыс.). У Брэсцкай вобласці гэты паказчык не змяніўся — 1 млн. 391,4 тыс.

За студзень—жнівень 2012 года ў Беларусі нарадзілася 75 тыс. 411 дзяцей (на 4 тыс. 126 больш у параўнанні са студзенем—жніўнем 2011 года), памерла 84 тыс. 231 чалавек (на 7 тыс. 56 менш).
Натуральнае зніжэнне склала 8 тыс. 820 чалавек.

Колькасць зарэгістраваных шлюбаў скарацілася на 9,3% (да 36 тыс. 942), разводаў — павялічылася — на 12% (24 тыс. 634). На тысячу зарэгістраваных шлюбаў прыпадала 567 разводаў, у той час як за студзень—жнівень 2011 года — 460.

Міграцыйны прырост у студзені—жніўні 2012 года ў параўнанні з аналагічным перыядам 2011 года знізіўся на 61,4% і склаў 2 тыс. 629 чалавек. Станоўчае сальда міграцыі паменшыла натуральнае змяншэнне насельніцтва на 29,8% (за студзень—жнівень 2011 года — на 34,1%).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?