Следчы камітэт Расіі збіраецца вярнуць тэлевядучай Ксеніі Сабчак адабраныя 1,5 мільёна еўра. Грошы былі канфіскаваныя з сейфа, які знаходзіцца ў яе дома, падчас ператрусу.

Грошы будуць пералічаныя на банкаўскі рахунак тэлевядучай.

Скандал з знойдзенымі ў Сабчак грашовымі сродкамі адбыўся 11 чэрвеня, калі прадстаўнікі праваахоўных органаў праводзілі ператрусы ва ўсіх лідэраў апазіцыі. Тады ў кватэры тэлевядучай былі знойдзены паўтара мільёна еўра, нібыта раскладзеныя па паперы.

Грамадскасць тут жа пачала будаваць здагадкі аб паходжанні і прызначэнні гэтых сродкаў, а таксама пра тое, ці выплачаны з іх падаткі.

Сама Сабчак заявіла, што гэтую буйную суму яна зарабіла ў якасці тэлевядучай, праблем з падатковымі службамі ў яе ніколі не ўзнікала, і абвергла чуткі аб тым, што яна з’яўляецца «кашальком апазіцыі».

Тэлевядучая неаднаразова спрабавала дамагчыся вяртання сродкаў праз суд, але атрымлівала адмову.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?