Кастрычніцкім (Мінска) раённым аддзелам Следчага камітэта Беларусі распачата справа за крадзеж па ч. 1 арт. 205 Крымінальнага кодэкса ў дачыненні да 21-гадовай жыхаркі Мінска, якая на гэты момант нідзе не працуе.
Як паведаміў прэс-сакратар упраўлення ўнутраных спраў на транспарце Аляксандр Марчанка,
раніцай 8 жніўня мінчанка, працуючы інспектарам службы авіяцыйнай бяспекі і рэжыму Нацыянальнага аэрапорта Мінск, падчас надгляду багажу ўчыніла два крадзяжы.З чамадана 24-гадовай жыхаркі Мінска яна выкрала туалетную ваду, пудру і лак для валасоў, а з чамадана 23-гадовай жыхаркі Гомеля — туалетную ваду.
Прычынены ўрон ацэнены на суму больш за 740 тысяч рублёў.Выкрадзенае канфіскавана.