Рашэнне аб закрыцці праграмы выклікана немагчымасцю далейшага ўдзелу ў перадачы вядучых Сяргея Светлакова і Гарыка Марцірасяна.

«Яшчэ летам мне патэлефанаваў генеральны дырэктар „Газпром-медыя холдынгу“ Мікалай Сянкевіч і паведаміў пра тое, што Сяргей Светлакоў і Гарык Марцірасян больш не будуць удзельнічаць у „Пражэктарпэрысхілтан“, паколькі падпісалі новыя кантракты з каналам ТНТ. Я звярнуўся да яго з просьбай у якасці выключэння дазволіць іх удзел толькі ў адным праекце „Першага канала“. Пры наяўнасці добрай волі гэтыя пытанні на тэлебачанні лёгка вырашаюцца, мой суразмоўца добрай волі не выявіў», — кажа гендырэктар «Першага канала» Канстанцін Эрнст.

Тэлеканал шкадуе аб закрыцці праекту, аднак прыняў рашэнне не мяняць склад вядучых.

«Пражэктарперысхілтан» — тэлевізійная інфармацыйна-забаўляльная праграма, якая выходзіла на «Першым канале» з мая 2008 года. Вядучыя праграмы — Іван Ургант, Сяргей Светлакоў, Гарык Марцірасян і Аляксандр Цакала — у студыі ў гумарыстычнай форме абмяркоўвалі актуальныя тэмы тыдня, каментавалі газетныя артыкулы і выказванні палітыкаў, у выпусках перадачы ў якасці гасцей таксама ўдзельнічалі запрошаныя зоркі. Вядучыя праграмы часта высмейвалі Аляксандра Лукашэнкі, з беларускага эфіру перадачу часам выразалі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?