У Беларускім таварыстве паляўнічых і рыбаловаў абверглі інфармацыю, што з’явілася сёння ў некаторых СМІ, аб адмене аўкцыёну па продажы разавых ліцэнзій на адстрэл паляўнічых жывёл.

27 верасня беларускія абароны дзікай прыроды перадалі ў Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя петыцыю з больш чым 3 тысячамі подпісаў супраць правядзення аўкцыёну па продажы разавых ліцэнзій на здабычу паляўнічых жывёл.

Таргі запланаваныя на 28–29 верасня ў рамках міжнароднай выставы-кірмашу «Паляванне і рыбалоўства. Восень-2012».

«Тое, што павінна адбыцца на аўкцыёне, — я лічу, публічны гандаль смерцю, — сказала БелаПАН экаабаронца Святлана Ішчанка. — Так, у нас узаконеныя квоты на адстрэл жывёл, але няхай паляўнічыя выкупляюць ліцэнзіі ў сваіх арганізацыях, няхай гэтыя арганізацыі запытваюць за іх тую цану, якую лічаць патрэбнай.

Але рабіць з гандлю смерцю шоу недапушчальна — гэта цынізм».

На глабальнай інтэрнэт-платформе Change.org актывісты збіралі подпісы пад петыцыяй за адмену «аўкцыёну смерці», ініцыяванага Беларускім таварыствам паляўнічых і рыбаловаў (БТПР). Аўтары петыцыі Ганна Пячкоўская і Ірына Сіняпкіна называюць аўкцыён «брудным бізнесам, які ўзмацняе разбурэнне дзікага асяроддзя пражывання і знікненне рэдкіх відаў жывёл у дзікай прыродзе».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?