Злучаныя Штаты Амерыкі заклікаюць улады Беларусі неадкладна вызваліць усіх палітвязняў. Адпаведную заяву распаўсюдзіла 28 верасня пасольства ЗША ў Беларусі.

«Злучаныя Штаты адзначаюць факт вызвалення Сяргея Каваленкі. Мы заклікаем урад Беларусі да неадкладнага і безумоўнага вызвалення астатніх палітычных вязняў і поўнага аднаўлення іх грамадзянскіх і палітычных правоў», — гаворыцца ў заяве.

Віцебскі актывіст Кансерватыўна-хрысціянскай партыі — БНФ Сяргей Каваленка быў вызвалены 26 верасня. 27-га на волю выйшаў актывіст анархісцкага руху Павал Сырамалотаў. Абодва яны напісалі прашэнне аб памілаванні на імя Лукашэнкі.

Тым часам у месцах пазбаўлення волі застаюцца яшчэ 12 чалавек, якіх праваабаронцы лічаць палітвязнямі, у іх ліку былы кандыдат у прэзідэнты Мікола Статкевіча, праваабаронца Алесь Бяляцкі і лідар «Маладога фронту» Зміцер Дашкевіч. Дашкевіч восем дзён таму абвясціў галадоўку супраць умоваў утрымання ў Мазырскай калоніі, Бяляцкі на гэтым тыдні быў змешчаны ў штрафны ізалятар.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?