На месцы аўтабазы прадпрыемства «Саваўто-Мінск» (скрыжаванне вул. Усходняй і Алешава ў Савецкім раёне) запланавана пабудаваць тры жылыя дамы ў буйнапанэльным выкананні — два 10-павярховых і адзін 19-павярховы. Аб’яўлены і кошт квадратнага метра — ад 1000 да 1200 даляраў у залежнасці ад кватэры.

Так сёння выглядае тэрыторыя меркаванай забудовы.

Забудоўшчык прыводзіць схему ўчастка.

Як адзначаецца на сайце, будоўля павінная пачацца ў снежні 2012 — студзені 2013 года, генеральным падрадчыкам абраны МАПІД. Набыццё кватэр будзе магчымае шляхам долевага ўдзелу грамадзян у будаўніцтве. Выхад праектнай дэкларацыі чакаецца ў канцы гэтага года.

Дадамо, што сёння яшчэ два забудоўшчыкі прапануюць гатовыя кватэры ў дадзеным квартале. За метр у каркасна-блокавых дамах на вул. Алешава просяць 1100–1200 даляраў. Такую ж цану яшчэ да пачатку будаўніцтва просіць «Інтэхнабуд», але толькі за панэльнае жыллё.

Адносна перспектываў развіцця панэльнага домабудавання ў Мінску не раз выказваўся галоўны архітэктар горада Аляксандр Пятроў, які не хавае свайго негатыўнага стаўлення да такога тыпу жылля. Паводле яго словаў, яно не надае гораду належнай эстэтыкі і спрыяе павелічэнню колькасці прыезджых з рэгіёнаў. «Горад нарэшце прыняў рашэнне: забараніць камерцыйнае будаўніцтва панэльных дамоў, — сказаў Пятроў ў адным з нядаўніх інтэрв’ю. — Калі ты камерсант — будуй дарагое жыллё, якое ўпрыгожыць горад». На запланаваную будоўлю па вул. Усходняй, відавочна, дадзенае рашэнне не распаўсюджваецца.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?