Французскія прадпрымальнікі знаходзяцца ў рэжыме чакання адносна інвеставання ў беларускую эканоміку,
заявіў пасол Францыі Мішэль Рэнеры на адкрыцці Дзён франкафоннага кіно 27 верасня ў Магілёве.
«Французскія прадпрымальнікі баяліся інвеставаць у Беларусь летась, калі была дэвальвацыя. Зараз жа ў Францыі вялікі крызіс еўразоны.
Мне здаецца, што пакуль французскія інвестары, французскія прадпрымальнікі знаходзяцца ў працэсе чакання», — заявіў пасол.

Паводле яго слоў, тавараабарот паміж дзвюма краінамі за 2011 год склаў усяго 245 млн. еўра. «Трэба зрабіць больш. Я працую над гэтым. Гэта займае ад 30 да 50% майго працоўнага часу. Я наведаў усе гарады, свабодныя эканамічныя зоны, але дагэтуль без добрага выніку», — зазначыў Мішэль Рэнеры.

Паводле слоў пасла, ёсць некаторыя праекты, у прыватнасці ў сельскай гаспадарцы, якія ён пастараецца рэалізаваць да канца сваёй місіі ў Беларусі, якая завершыцца да лета 2013 года.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?