Такое прызнанне зрабіў сёння Аляксандр Лукашэнка. Адбылося тое ў часе працэдуры ўзгаднення прызначэнняў у сталічнай вертыкалі.

Так, Лукашэнка даў сёння згоду на прызначэнне Уладзіміра Кухарава першым намеснікам старшыні Мінскага гарвыканкама, Андрэя Галя — намеснікам старшыні Мінскага гарвыканкама, Аляксандра Крэпака — кіраўніком адміністрацыі Партызанскага раёна Мінска, Алега Паскробку — кіраўніком адміністрацыі Цэнтральнага раёна.

«Я вам скажу адкрыта, паўтарыўшы недзе: у мяне ўжо двойчы ўзнікала жаданне позна ўвечары замкнуць Мінгарвыканкам, апячатаць ўсе дзверы на суткі, а з раніцы прызначыць старшыню Мінгарвыканкама, можа быць, нават вайскоўца, „жалезнага“ чалавека, які б на працягу кароткага часу пачаў набіраць кіруючы склад, верхавіну гарвыканкама, якія б адсеялі з таго, што ёсць у гарвыканкаме, па мінімуме пакінулі работнікаў і набіралі новых»,
— сказаў Лукашэнка. «Вось я вам адкрыта, публічна яшчэ раз паўтараю жаданне, якое ў мяне двойчы ўзнікала. Я хацеў бы, каб гэта было апошні раз, — папярэдзіў Лукашэнка. —
Паблажкі ніякай не будзе. Як хочаце мяне разумейце.
Вы павінны быць у гэтым больш зацікаўлены, чым я, вы ж мінчукі, вы ж тут выраслі».

Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што ў дзейнасці Мінгарвыканкама павінна быць выключана цяганіна, асабліва ў працы з інвестарамі. «Пэўны адказ на канкрэтнае пытанне павінен быць імгненна: так ці не. Павінна быць пэўнасць, не павінна быць ніякай валакіты.

Ніякіх працяглых нарад, асабліва ў працоўны час, прашу гэта ўлічыць.
І вы павінны шукаць розныя пункты гледжання, а не ціснуць ініцыятыву на карані», — паставіў задачу Лукашэнка.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?