Я аж падскочыў: ну ж і зарабляюць цяпер перавозчыкі! «Бомж украў 100 тысяч даляраў у кіроўцы з вёскі Навадворцы». Ды маючы такую суму ў торбе, паквапіўся яшчэ й на «патрыманую вопратку».
Аднак у Пружанскім РАУСе мне паведамілі, што адбылася памылка. У сапраўднасці, сума скрадзенага меншая ў 1000 разоў — усяго толькі 100 даляраў. Відаць, чалавек, які выстаўляў на сайт інфармацыю, ператрымаў палец на клавішы «0».
Бывае…