Невядомы на гарадскім сайце Бабруйска размясціў нумар тэлефона каардынатаркі БХД па Магілёўскай вобласці Таісіі Кабанчук.

Нібыта жанчына за 200 даляраў прадае аўтамабіль «Жыгулі», а за 70 здае кватэру.

Такая абвестка з’явілася 23 верасня. І толькі ў гэты дзень Таісія налічыла 280 тэлефанаванняў. Сёння на сайце абвесткі мы не адшукалі, але званкі працягваюцца. Ёй даводзіцца адключаць перыядычна свой мабільнік, каб не дакучалі.

27 верасня жанчына звярнулася з заявай у міліцыю.

«У гэтым зацікаўлены тыя, хто займаецца такімі правакацыямі. Хто расклейвае па горадзе ўлёткі з ілжывай інфармацыяй пра мяне. Хто ловіць нас на вакзалах, каб не дапусціць на розныя мерапрыемствы», — адзначае спн. Кабанчук. Звязае ж гэта з выбарамі, на якіх яна была незалежнай назіральніцай у Бабруйску на адным з участкаў. А таксама каардынавала працу іншых назіральнікаў.

Цяпер Таісія Кабанчук, калі ёй тэлафануюць, тлумачыць людзям навошта была размешчана такая абвестка з яе нумарам: каб адцягнуць ад працы. «Людзі жахаюцца, калі чуюць такое».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?