Прэмія Алесю Бяляцкаму дадзена за яго «ўнёсак у абарону правоў чалавека і дапамогу людзям, якіх пераследуюць».
Пра рашэнне было паведамлена на ўрачыстай
Як паведаміў прадстаўнік Інстытута Леха Валенсы Здзіслаў Войцік, цырымонія ўручэння адбудзецца ў суботу 29 верасня ў 11.30 ў Гданьску ў Двары Артуса (вуліца Длугі Тарг 43/44). На цырымонію запрошаная жонка Алеся Бяляцкага Наталля Пінчук, якая і атрымае прэмію з рук Леха Валенсы.
Прэмія Леха Валенсы ўручаецца асобам, інстытуцыям ці рухам, якія дзейнічаюць дзеля паразуменьня і салідарнага супрацоўніцтва народаў, свабоды і абароны правоў чалавека.
«Прэмія Леха Валенсы з’яўляецца выказваннем салідарнасці з тымі, хто змагаецца за лепшае заўтра. Яна была заснавана ў 2008 годзе былым прэзідэнтам Польшчы і кіраўніком прафсаюза „Салідарнасць“ Лехам Валенсам у знак падзякі за падтрымку, якую ён меў, атрымліваючы Нобелеўскую прэмію міру 1983 года»,- паведамляе