Той, хто заклікае да байкоту матчаў футбольнай зборнай, заклікае ісці супраць краіны, заявіў першы намеснік старшыні Беларускай федэрацыі футбола Сяргей Сафар’ян 28 верасня ў Мінску на
Такім чынам Сафар’ян пракаментаваў заклік буйной фанацкай групоўкі
Прадстаўнік БФФ падкрэсліў, што нацыянальная зборная — гэта не каманда кіраўніцтва федэрацыі футбола. Паводле яго слоў, для балельшчыкаў будзе зроблена больш, чым звычайна: кожны бясплатна атрымае праграмку да матча, на кожным крэсле будзе поліэтыленавы пакет, плануецца праца 20 гандлёвых кропак. «Калі гэта акцыя супраць мяне, то можна прыйсці да мяне ў кабінет і не даць мне працаваць. Я гэта зразумею. Можна праткнуць шыны аўтамабіля, на якім я езджу. Суб’ект пратэсту выбраны няправільна. Прычым выбраны ў самым цікавым матчы», — заявіў Сафар’ян. Высокія цэны на білеты за варотамі ён растлумачыў імкненнем пазбегнуць перапродажу білетаў на гэтыя сектары.
Генеральны дырэктар БФФ Андрэй Сідарэня паведаміў, што на матчы з Іспаніяй і Грузіяй прададзена прыкладна 1.300 білетных пакетаў (кошт ад 280 да 480 тыс. рублёў). Цэны на білеты зніжаць не плануецца.