Цёплае надвор’е прынясе скандынаўскi антыцыклён. А пасьля Радуніцы схаладае.
У блiжэйшыя днi вырашальны ўплыў на надвор’е ў нашай краiне будзе аказваць скандынаўскi антыцыклён, якi рухаецца цяпер у бок Польшчы.
Як паведамiла галоўны сыноптык Рэспублiканскага гiдрамэтцэнтру Вольга Фядотава, тэмпэратура паветра ўдзень у суботу—нядзелю — 8—14 градусаў, па паўднёвым захадзе — да 18 цяпла.
У панядзелак i на Радаўнiцу чакаецца сонечнае i цёплае надвор’е. Тэмпература паветра ўдзень 16—17 красавiка — 12—18 градусаў, а на Берасьцейшчыне й Гомельшчыне — да 20. Уначы ў гэтыя днi будзе яшчэ халаднавата — ад мiнус 2 да 5 градусаў цяпла.
Пасьля Радуніцы зноў схаладае.
Цяпер чытаюць
«Людзі, будзьце пільныя! У такой сітуацыі можа апынуцца кожны жыхар ЕС!» Грамадзянін Літвы, асуджаны ў Беларусі да 13 гадоў за «шпіянаж», перадаў ліст з калоніі

«Людзі, будзьце пільныя! У такой сітуацыі можа апынуцца кожны жыхар ЕС!» Грамадзянін Літвы, асуджаны ў Беларусі да 13 гадоў за «шпіянаж», перадаў ліст з калоніі
«Незалежнасць не падае з неба і не даецца назаўсёды. Яе трэба абараняць». Ціханоўская выступіла з заявай да 35-годдзя прыняцця Дэкларацыі аб суверэнітэце

Каментары