Дзіўны выпадак на дарозе зафіксаваў рэгістратар, усталяваны ў машыне берасцейца, паведамляе Auto.onliner.by. У роліку, які нядаўна з'явілася на сэрвісе YouTube, відаць, як аўтамабіль рухаецца ў цэнтры горада, па «кішэні» праспекта Машэрава. Кіроўца толькі праехаў будынак РАУС, як з-за прыпаркаваных аўтамабіляў на дарогу выбег мужчына. На шчасце, хуткасць машыны была невысокай, таму адразу пасля ўдару пешаход самастойна падняўся і пабег далей.

Аўтар відэа напісаў, што мужчына знік у невядомым кірунку. Ці выклікаў кіроўца ДАІ, не ўдакладняецца.

Берасцейцы адзначаюць, што пешаход бег з боку прыпынку грамадскага транспарту «ЦУМ». Ён вядомы гараджанам тым, што там часта дзяжураць кантралёры-рэвізоры. Неасцярожныя паводзіны мужчыны могуць тлумачыцца жаданнем схавацца ад кантролю.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?