Сёньня, 14 красавіка, стартаваў 17‑ты чэмпіянат Беларусі па футболе ў вышэйшай лізе.
Першы тур адкрываў матч у Гомелі паміж мясцовым аднайменным клюбам і наваполацкім «Нафтанам».
«Гомель» перамог зь лікам 3:1. Наваполацкія футбалісты здолелі забіць гол прэстыжу толькі пры самым канцы сустрэчы.
* * *
Астатнія матчы прайшлі ў нядзелю:
«Дарыда» (Менскі раён), якую трэніруе цяпер экс-кіраўнік нацыянальнай зборнай Анатоль Байдачны, моцна прайграла салігорскаму «Шахтару» – 0:3.
«Смургоні» – ФК Менск – 2:1
«Віцебск» – «Дняпро» Магілёў – 0:2
«Тарпэда» Жодзіна – «Дынама» Менск – 2:2
БАТЭ Барысаў – «Нёман» Гародня – 2:1
«Дынама» Берасьце – МТЗ-РІПА Менск – 0:1.
Другі тур пройдзе пры канцы гэтага тыдня.