Падатковае Ведамства Грэцыі выявіла найбуйнейшую афёру па незаконным імпарце электратавараў з Беларусі ў Грэцыю. Як паказала расследаванне, электратавары бяспошлінна ўвозіліся грэцкай кампаніяй "Орбіком", размешчанай у прыгарадзе Афін, горадзе Каропі, і затым распаўсюджваліся па складах аптавікоў на тэрыторыі ўсёй краіны, паведамляе сайт infotopos.com.

Шкода, нанесеная дзяржаве, ацэньваецца ў 1,3 мільярда еўра за ўвесь час дзейнасці кампаніі. Супраць акцыянераў кампаніі ўзбуджана крымінальная справа.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0