Маёмасць прэзідэнта Літвы Далі Грыбаўскайце за мінулы год павялічылася - у канцы года яе памер дасягаў 2,14 млн. літаў (610 тыс. еўра). У 2010 годзе маёмасць кіраўніка краіны ацэньвалася ў 2 млн. літаў.

Дзяржаўная падатковая інспекцыя паведаміла ў дзяржаўным весніку Valstybes zinios, што ў мінулым годзе дэклараваная маёмасць Грыбаўскайце склала 1 млн. 289 тыс. 475 літаў і 851 тыс. 52 літы зберажэнняў.

У 2010 годзе маёмасць прэзідэнта Літвы складала 1,179 млн. літаў, а зберажэнні - 822,445 тыс. літаў.

У Беларусі інфармацыя пра даходы кіраўніка дзяржавы з'яўляецца, звычайна, таямніцай.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?