У Свянцянскім раёне Літвы памежнікі затрымалі групу нелегалаў, якая незаконна спрабавала трапіць у краіну з Беларусі. Гэта сямёра в’етнамцаў і адзін афганец. Іх суправаджаў грамадзянін Беларусі.

У нядзелю ўвечары супрацоўнікі Службы аховы дзяржаўнай мяжы Літвы затрымалі групу ў балоцістай мясцовасці ў лесе за кіламетр ад мяжы з Беларуссю.

Затрыманыя не аказалі супраціву і не спрабавалі збегчы. У грамадзяніна Беларусі быў пашпарт, ён не хаваў, што з гэтымі мігрантамі незаконна перасёк мяжу і спрабаваў трапіць у Літву.
Група вельмі рызыкавала, бо балота ў гэтым месцы вельмі небяспечнае.

У сувязі з незаконным перасячэннем мяжы распачата дасудовае расследаванне. Грамадзянін Беларусі знаходзіцца ў СІЗА. Астатнія нелегалы ​​ў панядзелак пасля абеду ўсё яшчэ знаходзіліся на памежнай заставе.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?