«Баварыя» прыляцела ў Мінск, але да заўзятараў не выйшла
Нямецкі клуб прыляцеў у Мінск, дзе 2 кастрычніка правядзе матч групавога турніру Лігі чэмпіёнаў супраць БАТЭ.
Самалёт мюнхенцаў сеў у Нацыянальным аэрапорце «Мінск». Але заўзятары нямецкага клуба, сярод якіх ёсць не толькі беларускія прыхільнікі, але і фанаты з Санкт-Пецярбурга, сваіх улюбёнцаў не пабачылі.
Гульцы «Баварыі» прайшлі ў свой аўтобус праз чорны ход, як і летась «Барселона».
Прессбол
Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?
Пішыце рэдактару «Нашай Нівы» ў ТГ