Наведванне могілак у зоне радыяцыйнага адчужэння і адсялення Гомельскай і Магілёўскай абласцей дазволена без спецыяльных пропускаў 16‑17 красавіка з 8.00 да 18.00. Грамадзянам патрэбны толькі пашпарт. На кантрольна‑прапускных пунктах будзе ўлічвацца колькасць людзей і транспарту, якія ўязджаюць у радыяцыйную зону. Пра гэта карэспандэнту БелаПАН паведамілі ў Адміністрацыі зон адчужэння і адсялення Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь.
Практыка свабоднага рэжыму наведвання на Радаўніцу магілаў родных і блізкіх у чарнобыльскай зоне існуе ўжо два дзесяцігоддзі. Тут знаходзіцца звыш за 290 могілак. Аднак наведвальнікі не павінны раз’язджаць па зоне, а быць толькі ля месцаў пахавання памерлых.
Спецыяльныя рэйдавыя патрулі будуць кантраляваць парадак на заражаных радыяцыяй тэрыторыях.