Турыстычны комплекс будуе ў Мёрскім раёне Віцебскай вобласці расійскі інвестар. Гатэль-клуб з’явіцца на паўвостраве ў вёсцы Мурашкі і будзе разлічаны на 150 чалавек. Пакуль аб’ект знаходзіцца на пачатковай стадыі — сканчаецца будаўніцтва падмурка. А адкрыць комплекс «Кантры-клуб» плануецца праз тры гады.

Канцэпцыю экстэр’еру турыстычна-гасцінічнага комплексу «Кантры-клуб» распрацавала некалькі гадоў таму адна з мінскіх студый дызайну.

Праект мае два паўнавартасныя корпусы. Першы ўключае ў сябе гатэль, адміністрацыйны блок, фізкультурна-аздараўленчы цэнтр, насыпную прыстань, тэхнічныя пабудовы. Другі складаецца з рэстарана з більярднай, дамоў-шале, гасцявога доміка, тэнісных кортаў, аўтастаянкі, адкрытага басейна і пляжу на беразе возера Луша.

«Кантры-клуб» пазіцыянуецца як «комплекс для аздараўлення насельніцтва ў найпрыгажэйшым месцы беларускай прыроды і актыўнага адпачынку турыстаў з аказаннем гасцінічных, спартыўных, бытавых, а таксама паслуг грамадскага харчавання».
Мяркуючы па ўсім, адпачынак тут змогуць дазволіць сабе дастаткова забяспечаныя беларусы, а таксама расійскія турысты.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?