У лісце ад 27 верасня праваабаронца-палітвязень піша сябрам, што атрымлівае шмат лістоў і паштовак з нагоды свайго юбілею, распавядае, што для яго сталася «самым вялікім сюрпрызам, што сабе і ўявіць ня мог», а таксама нагадвае ўсім нам, пра што заўсёды трэба памятаць.

У цэлым хочацца адзначыць, што гэты ліст Алеся прасякнуты светлым і пазітыўным настроем:

«Мне прыходзіць шмат лістоў і паштовак. Я імкнуся адказаць на ўсе, дзе ёсць зваротны адрас. Паглядзім, хто каго, але за тры дні, 25–27 верасня, прыйшло ўжо каля 200-т

Вось пацяплела — і настрой адразу палепшыўся…

А самым вялікім сюрпрызам быў прыезд 25-га нунцыя. Вось што сабе і ўявіць не мог.
Ён перадаў клопат пра нас, сядзельцаў, Папы. Як у свой час Ян Павел ІІ з’ездзіў на Кубу — і выпусцілі больш за 100 вязняў. Пасадзілі на самалёт і адправілі ў Канаду. Спадзяюся на больш удалы варыянт. Урэшце, тое, што нунцыя пусцілі да нас, гэта даволі аптымістычны знак. Ён спытаўся, што перадаць Папу. Я сказаў: падзяку за клопат пра нас.
Але ў гэтай усёй гісторыі значна важней стварыць такую атмасферу, каб не было так, што адных выпусцяць, а новых набяруць.
І пра гэта заўсёды трэба памятаць».
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?