Гродзенскія памежнікі раніцай 2 кастрычніка ў памежнай паласе, за 50 метраў ад сігналізацыйнага комплекса, выявілі тушу забітага лася,паведамілі ў прэс-цэнтры Дзяржаўнага пагранічнага камітэта Беларусі.
Як высветлілася, падранак збег у Беларусь ад польскіх паляўнічых, якія няўдала падстрэлілі жывёлу на сваёй тэрыторыі.
Лось ва ўстаноўленым парадку перададзены работнікам мясцовага лясгаса.
У пагранведамстве Беларусі адзначылі, што такія выпадкі на мяжы перыядычна здараюцца. Напрыклад, летась у Белавежскай пушчы памежнікі выявілі падстрэленае польскімі паляўнічымі ласяня.