03.10.2012 / 13:21

У Вільні 3,5% насельніцтва складаюць беларусы 18

Vilnia-by.com

Паводле звестак перапісу насельніцтва Літвы, праведзенага Дэпартаментам статыстыкі, у Вільні жывуць прадстаўнікі 128 нацыянальнасцяў. 63,2% жыхароў горада лічаць сябе літоўцамі, 16,5% — палякамі, 12% — расейцамі, 3,5% — беларусамі, 1% — украінцамі. Паводле літоўскай Вікіпедыі, у Вільні пражывае 554 тыс. чалавек, таму колькасць беларусаў у горадзе можна ацаніць у 19 400 чалавек.

У Коўне (Каўнасе) 93,6% складаюць літоўцы. Расейцы складаюць 3,8%, па 0,4% — палякаў і ўкраінцаў, 0,2% беларусаў (640 чалавек).

У Клайпедзе 73,9% жыхароў горада лічаць сябе літоўцамі, 19,6% — расейцамі, 1,9% — украінцамі, 1,7% — беларусамі (2 700 чалавек).

0
партком / Адказаць
03.10.2012 / 13:43
"Вот оно как Михалычс". В начале прошлого века самих литувусов в Вильне было самих меньше чем сейчас беларусов. В 1897 г литвоцев всего 2.1%, беларусов 4.2%, остальные русс/пол/евр-20/30/40%. Вопрос. Кто переписался в "литовцев"?
0
Клёк / Адказаць
03.10.2012 / 14:11
А я думаю, адкуль там столькi Мiцкявiчусаў, Баранаўскасаў! А як прыгледзецца, дык i продкi Жвiрблiса мелi прозвiшча Верабей.
0
бум / Адказаць
03.10.2012 / 14:18
Ага, и фамилию Грибовская они с ошибками пишут. ))))))))) Как грибочки по-жмудски?
Паказаць усе каментары/ 18 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру