Ноччу 3 кастрычніка, у Керчы (Крым) аўто з беларускімі нумарамі сарвалася з абрыву, адзін чалавек загінуў. Пра гэта паведамляе сайт kerch.fm.

Аўтамабіль Nissan Patrol рухаўся на высокай хуткасці з боку дачнага пасёлка, у напрамку да цэнтру горада. На кароткім неасветленым участку дарогі кіроўца разагнаў аўтамабіль. Перад паваротам направа, ён паспрабаваў затармазіць, аднак хуткасць машыны была вялікая. Тармазны след апынуўся больш за 6 метраў.

Аўтамабіль вылецеў на левую ўзбочыну дарогі, перакуліўся і, праляцеўшы больш за 20 метраў уніз з абрыву, ударыўся аб сцяну лодачная гаража.

Ад удару 47-гадовы кіроўца, грамадзянін Беларусі, загінуў на месцы. Яго пасажыр быў дастаўлены з траўмамі ў гарадскую бальніцу Керчы. Паводле папярэдніх звестак, у яго пералом нагі. Пад пытаннем знаходзіцца і алкагольнае ап'яненне кіроўцы, наяўнасць якога праверыць экспертыза.

Нагадаем, што ў жніўні мінулага года ў Крыме ў выніку аўтааварыі загінуў начальнік Лідскага ДАІ. BMW з беларускімі нумарамі пратараніў бетонную агароджу і зляцеў каля 100 м па схіле гары.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?