Пасля таго, як у інтэрнэце з’явіліся фота макета новага пашпарта грамадзяніна Рэспублікі Беларусь, пачалося гарачае абмеркаванне аднаго з пунктаў у пашпарце, а менавіта «Height», што перакладаецца як «рост».

«Наша Ніва» звязалася з намеснікам кіраўніка Дэпартамента дзяржаўных знакаў Верай Шэленгоўскай, каб даведацца, ці давядзецца беларусам указваць у пашпарце рост.

«Гэта быў не макет пашпарта. — тлумачыць спадарыня Шэленгоўская. — Гэта была прэзентацыя ламінату, а гэты макет з’явіўся яшчэ паўтара года таму, і ў бліжэйшы час ніхто змяняць пашпарт не будзе. А варыянты пашпарта распрацоўваюцца далей, гэта адзін з магчымых варыянтаў, і графы „рост“ у ім няма. Наколькі мне вядома, ніводная краіна ў свеце не мае такой пазнакі ў пашпарце. У больш новых варыянтах макета графы таксама няма».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?