Рэнан Брэсан у матчы з «Баварыяй» выйшаў на замену ў канцы гульні і забіў гол.

Рэнан Брэсан у матчы з «Баварыяй» выйшаў на замену ў канцы гульні і забіў гол.

Клуб англійскай прэм’ер-лігі «Вест Хэм Юнайтэд» зацікаўлены ў паслугах паўабаронцы БАТЭ Рэнана Брэсана, паведамляе The Mirror.

Галоўны трэнер Сэм Элардайс ужо быў праінфармаваны аб узніклым інтарэсе да футбаліста.

Нагадаем, што ў апошніх матчах Рэнан не заўсёды з’яўляецца ў складзе барысаўскай дружыны.

«Вэст Хэм» быў заснаваны ў 1895 г. Базуецца на ўсходзе Лондана ў раёне Ньюхэм. У мінулым сезоне гуляў у Чэмпіянаце футбольнай лігі (чэмпіёншып) і выйшаў у прэм’ер-лігу. У сёлетнім сезоне пасля 6 тураў ідзе на 7-м месцы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?