03.10.2012 / 16:09

Тры новыя станцыі мінскага метрапалітэна будуць адкрытыя 7 лістапада 6

Тры новыя станцыі мінскага метрапалітэна — «Грушаўка», «Міхалова» і «Пятроўшчына» — плануецца адкрыць 7 лістапада, паведаміў на прэс-канферэнцыі ў Мінску старшыня Мінгарвыканкама Мікалай Ладуцька.

Ён адзначыў высокі ўзровень будаўнічай гатоўнасці новага ўчастка Маскоўскай лініі метро і паведаміў пра тое, што зараз там вядуцца пусканаладачныя работы. Што тычыцца станцыі метро «Малінаўка», яе прадугледжваецца здаць у эксплуатацыю ў 2013 годзе.

Да гэтай жа даты — 7 лістапада — будзе адкрыты рух на ўчастку праспекта Дзяржынскага да медыцынскага ўніверсітэта. Зараз ён ажыццяўляецца толькі да вуліцы Уманскай. У наступным годзе ўсе работы на праспекце Дзяржынскага плануецца завяршыць.

0
Антон Астаповіч / Адказаць
03.10.2012 / 17:10
Тры новыя станцыі мінскага метрапалітэна — «Грушаўка», «Міхалова» і «Пятроўшчына» — плануецца адкрыць 7 лістапада, паведаміў на прэс-канферэнцыі ў Мінску старшыня Мінгарвыканкама Мікалай Ладуцька... Што тычыцца станцыі метро «Малінаўка», яе прадугледжваецца здаць у эксплуатацыю ў 2013 годзе. Хутчэй за ўсё да дня нараджэння Леніна ці 1-га мая. Савок ёсць савок. А ў нашых, тым больш у Ладуцькі, ён на мордзе напісаны
0
забабоны / Адказаць
04.10.2012 / 10:29
Дрэнная прыкмета. Чарнобыль таксама да 7 лістапада датэрмінова адкрылі. Ведаеце чым скончылася?
0
Димыч / Адказаць
04.10.2012 / 14:42
Антон Астаповіч напiсаў(ла) 3 кастрычнiка 2012 у 17:10 "Хутчэй за ўсё да дня нараджэння Леніна ці 1-га мая. Савок ёсць савок. А ў нашых, тым больш у Ладуцькі, ён на мордзе напісаны" Без Советской власти вы бы до сих пор на гужевых повозках ездили. Дикари неблагодарные.
Паказаць усе каментары/ 6 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру