Ідэолагі Мінгарвыканкама забаранілі размясціць над праспектам Незалежнасці расцяжку з рэкламай канцэрта гурту Scorpions. Пра гэта паведамляецца ў лісце, дасланым арганізатарам прадпрыемствам «Мінскрэклама». Расцяжка мусіла з’явіцца насупраць Дома афіцэраў, аднак «не была ўзгодненая з упраўленнем ідэалагічнай работы Мінгарвыканкама». Копію дакумента арганізатары, агенцтва Allstars, выставілі ў Фэйсбук.

Канцэрт нямецкай легенды року мае адбыцца 21 кастрычніка ў «Мінск-Арэне».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?